Открыта подписка на 1-oe полугодие 2021г.


 

Защита банковской карточки

Защита банковской карточки
Изображение 1 из 4


«Вясковы лірнік» Уладзіслаў Сыракомля

Памяці вялікага суайчынніка. 

Імя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае Людвік Кандратовіч) у сярэдзіне ХІХ стагоддзя гучала паэтычнай славай па ўсяму Паўночна-Заходняму краю імперыі (Беларусі і Літве), Польшчы і ў самой Расіі. Пасля Адама Міцкевіча Уладзіслаў Сыракомля — самая яскравая зорка літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Паводле слоў Мікалая Аксакава, ён сапраўдны народны гусляр. А па ацэнцы Максіма Горкага, Сыракомля стаіць у адным шэрагу з вялікімі паэтамі — Пушкіным, Шэлі, Гейнэ, Міцкевічам. Высокая ацэнка!

 

 

Сыракомля (гэтак называўся ягоны родавы герб) пісаў пераважна па-польску, але і звяртаўся і да «мужыцкай» мовы (не дарэмна ж царскія ўлады падазравалі яго ў напісанні беларускіх рэвалюцыйных пракламацый). Ён пісаў пра народ, яго гісторыю і культуру, але, на жаль, сам народ, «просты селянін» не мог прачытаць свайго «вясковага лірніка», як празвалі паэта. Тым не менш, яго творчы набытак — каштоўны дыямент у скарбонцы беларускай культуры. Творчасць Уладзіслава Сыракомлі ўжо пры яго жыцці ўплывала на культурнае жыццё тагачаснага беларускага грамадства, такіх творчых асоб, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Станіслаў Манюшка, Міхал Эльвіра Андрыёлі, а пазней Янка Купала і Якуб Колас…

Чым была гэтак адметная творчасць Сыракомлі? Безумоўна, высокай мастацкай вартасцю яго паэтычных твораў. Але Сыракомля быў і дапытлівы даследчык гісторыі і культуры роднага краю, які па гістарычнай традыцыі называў Літвой, а сябе з гонарам лічыў ліцвінам. Праславіўся ён і як літаратуразнаўца, напісаўшы «Гісторыю літаратуры ў Польшчы», і як перакладчык лацінскай паэзіі на польскую мову, і як культурны дзеяч, чыя прысутнасць натхняла іншых на творчасць. Ён быў міласнікам (патрыётам) сваёй Радзімы — «мілай Літвы».

«Пра адно я толькі спяваю, хоць на розныя ноты: Хай жыве наша Літва! Хай жывуць ліцвіны!» Сярод гэтых ліцвінаў і вырас будучы паэт, які нарадзіўся 29 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Любанскі раён). А пасля жыццё правяло яго па розных мясцінах тагачаснай Беларусі. Жыў на Палессі, у Нясвіжы, на Стаўбцоўшчыне, Наваградчыне, у Вільні, на Ашмяншчыне. Так што пра Беларусь — Літву ён ведаў не з кніжак, а з рэальнага жыцця. Што і зблізіла яго з народам і народнай культурай. Хай не ўводзіць нас у зман польскамоўнасць яго творчасці, бо ён перш за ўсё беларускі паэт, які пісаў па-польску з-за забароны друкаванага беларускага слова. Ён з горыччу піша пра бядотнае становішча народнай мовы: «Прыгожае гэта адгалінаванне славянскай мовы — крывіцкі дыялект — і старое! Бо гэта мова нашага Літоўскага Статута і справаводства на працягу двух стагоддзяў, XVI і XVII, і распаўсюджаная! Бо смела можна сказаць, што размаўлялі на ёй тры чвэрці даўняй Літвы, люд, шляхта і паны; пазбавіўшыся свайго пісьмовага значэння, гэтая мова сёння засталася толькі спадчынай адных сялянскіх хат…». Вывесці народную мову ў свет, калі царскія ўлады не пускалі яе ў друк, было не толькі архіцяжка, але амаль немагчыма. Усё ж Сыракомля піша на ёй. Цалкам яго беларускамоўная спадчына не дайшла да нас. Захаваліся толькі два рэвалюцыйных вершы Сыракомлі «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды», якія хадзілі па руках у рукапісах, хоць шмат яго беларускамоўных вершаў сталі народнымі песнямі.

 

Смольгаў. Н. Орда, XIX стагодзьдзе

 

Муза Сыракомлі не натхняла яго на любоўную лірыку ці на пустую гаворку — гэта суровая муза змагання. Паэзія Сыракомлі перш за ўсё антыпрыгонная, у абарону паярэмленага селяніна. Паэт выступае народным голасам: «Не я пяю, а люд Божы». Якое высокае адчуванне — «Люд Божы!», — а не быдла бесславеснае ці халоп. Яго мова спеўная і мілагучная, яго народная эстэтыка і годнасць — высакародныя. «Людскасць» народа ён супрацьпастаўляе разбэшчанай «нелюдскасці» панства. «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам», — горда кажа адзін з герояў-селянінаў з яго верша. Гэтую ідэю «людзьмі звацца» пазней падхапіў вялікі Янка Купала.

Для Сыракомлі менавіта селянін праўны гаспадар краіны, аснова нацыі. «Наш селянін не піша і не чытае гісторыі, але, верачы ў якое-небудзь сваё паданне, з пагардай паглядае на шляхецкую расу, інстынктыўна адчуваючы, што мы — прыхадні адкульсьці, а ён — тутэйшы жыхар і гаспадар тутэйшай зямлі». Гэтыя словы надаюць вызначэнню «тутэйшы» сімвалічны і сакральны змест! Уладзіслаў верыў, што народ зрэшты рэшт вызваліцца з панскага і царскага ярма. Вера, якая надае сілы!

Сам лёс Уладзіслава Сыракомлі не назавеш незвычайным ці трагічным, але ў яго жыцці даставала драматызму. Гэта і свавольства рэдактараў, якія нівеліравалі яго паэтычную мову, выкідваючы адтуль беларускія словы. Гэта і немагчымасць друкавацца па-беларуску. Гэта і пераслед царскіх улад, якія падазравалі паэта ў напісанні беларускіх рэвалюцыйных пракламацый (гутарак), і арышт у 1861 годзе. Гэта і нязносны боль ад смерці ў 1852 годзе за тыдзень трох малалетніх дачок і вымушаны пераезд з абжытага фальварка Залучча на Наваградчыне ў чужую Вільню, каб пазбавіцца горкіх успамінаў. Гэта і душэўная адзінота. Гэта і «грахоўнае каханне» да актрысы Гелены Маеўскай, жонкі сябра Адама Кіркора, і асуджэнне яго грамадствам. Гэта і не ўспрыняцце яго паэмы «Стэла Фарнарына», дзе ён апеў каханне славутага Рафаэля да простай дзяўчыны. Гэта і творчае знясіленне, калі ад напружанай працы выпадае з рукі пяро. Гэта і горкае расчараванне…

Праблема творцы і грамадства, талента і яго рэалізацыі заўсёды балючая для творчай асобы. Калі творца разумее ўнікальнасць свайго «Божага дару», калі ён прысвячае яго людзям, то разам з тым прыносіць самаахвяру, асуджае сябе на нястачы і непаразуменне, на няўдачы і зласлоўе. Гэта свядомы выбар, зроблены Уладзіславам Сыракомлем, «вясковым лірнікам», які песняй натхнёна служыў «роднай старонцы», «святой Літве сваёй», і да скону будзе «граць людзям», каб дапамагаць ім у цяжкім жыцці.

У дарагой старонцы

І дзень, і ноч, і бясконца

Іграць і граць буду людзям.

 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Звязда.

 

У гандлёвых аб’ектах РУП «Белсаюздрук» можна набыць кнігі беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў.

 


«В перспективе – онлайн переводчик и оплата коммунальных». Второй по счёту «умный» павильон открылся в Гомеле

 

Просторный торговый павильон установлен возле остановки «БелГУТ». Площадь – 14 квадратных метров. Здесь есть всё, что может понадобиться по пути – свежая пресса, канцелярия, парфюмерия, игрушки, мороженое, напитки и ароматный кофе. А также имеется Wi-Fi, подзарядка для гаджетов, здесь в перспективе даже можно будет оплатить коммунальные услуги, купить билеты на спектакли и концерты, вызвать такси и экстренные службы. И общаться с продавцом на любых языках мира посредством онлайн-переводчика.

 

Лаконичный современный дизайн павильона «Белдрук» в день открытия украшают разноцветные шары. Первых покупателей угощают бесплатным кофе.

На входной двери визуализирована инфографика с предоставляемыми здесь услугами. Это не обычный ларёк, это – мультифункциональный павильон, который максимально адаптирован к требованиям современного рынка.

Автор фото: Ольга Астапенко

Информация подготовлена по материалам издания “Гомельские ведомости”